Мафія – клуб

20171022_180631

Чарговае паседжанне літаратурнага “Мафія – клуба” было прысвечана 80-гадоваму юбілею старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца.20171022_180325

На шляху, які прайшоў М. Чаргінец ад радавога супрацоўніка да начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутранных спраў Беларусі,было нямала цікавых небяспечных сюжэтаў.

Таму ў яго аповесцях і раманах, такіх, як “ФІНАЛ КРАБА”, “СЛУЖБА ДНІ І НОЧЫ”, “ТАЙНІК У ЦІХІМ ЗАВУЛКУ” і іншых удала спалучаюцца займальнасць і завостраннасць дэтэктыўнага дзеяння з псіхалагічнымі і мастацкімі прыёмамі.

У цэнтры ўвагі ўвесь час знахозділіся дзве кнігі: “Вам- заданне” і “За секунду да выстралу”. Гэтыя творы сам пісьменнік лічыць найгалоўнейшымі ў сваёй творчасці. У іх вядзецца расповед пра лёсы вайскоўцаў, супрацоўнікаў міліцыі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння. У адным з галоўных герояў - Валодзі Славіне – мы бачым усё тое, што давялося перажыць і самому аўтару. Гэта не можа не кранаць чытацкае сэрдца.

Вынік любога бібліятэчнага мерапрыемства – гэта кнігі, якія знайшлі сваіх чытачоў. На гэты раз многія з удзельнікаў літаратурнага “Мафія-клуба” пайшлі дадому з кнігамі Мікалая Чаргінца.

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь