Міжнародны дзень роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы № 2

iKp-dCHSE3k“НайвялікшымIuoRqFN38t4 духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў”- гэтыя словы як запавет пакінуў Якуб Колас для нашчадкаў. І сёння гэтыя словы Песняра  ўзгадваем з вялікай пашанай. Мы жывем у цудоўнай краіне пад назвай Беларусь. І павінны ведаць сваю мову і гісторыю, сваю культуру. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да нас у госці завітала дзіцячая пісьменніца Галіна Пшонік. Дзеці праслухалі новую цікавую казку пісьменніцы, пачулі цудойную родную мову. І нават самі дэкламавалі ўрыўкі з казак на беларускай мове. А напрыканцы ніяк не маглі развітацца. Дзень роднай мовы атрымаўся прыгожым і насычаным.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь