Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной у гасцях у дзіцячай бібліятэцы №2.

IMG_20180515_161256IMG_20180515_16281615 мая ў дзіцячай бібліятэцы №2 адбылося знаёмства з кнігай Гунілы Бэргстрам “Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)”.

    Спектакль тэатра “Лямцавая батлейка” па гэтай кнізе распавядае пра жыццё маленькай дзяўчынкі, якая ніколі не будзе як усе. Пра звязаныя з гэтым радасць і гора, надзею і роспач. Пра тое, наколькі мы гатовыя жыць побач з тымі, хто не падобны да нас.

     Але найперш гэта кніга пра любоў і здольнасць прымаць. І мы павінны навучыць гэтаму нашых дзяцей.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь