“Лічба з літарай сябруюць”, а мы сябруем з беларускай мовай!

IMG_20171215_150755O1ik8GbgK8IНезвычайная  прэзентацыя кнігі “Лічба з літарай сябруюць” адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №12.  Прадстаўляў кнігу сам аўтар — Анатоль Мікалаевіч Зэкаў.

Ён  не проста знаёміў дзяцей  са зместам кнігі, а правёў у бібліятэцы своеасаблівы  вясёлы ўрок роднай мовы.

7f_ZPMtCC_kdDUM8svfRmAВыкарыстоўваючы ПРАВІЛьныя вершы Анатоль Мікалаевіч  дапамагае чытачам у зарыфмаванай форме лёгка і хутка вывучыць і запомніць  правілы са школьных падручнікаў, а яшчэ праверыць свае матэматычныя веды ў адгадванні загадак-задачак.

Роля настаўніка спадабалася Анатолю Мікалаевічу,  а   дзеці-вучні  прадэманстравалі добрыя веды  роднай мовы , правільна адказвазвалі на ўсе   пытанні  з кнігі і таму атрымалі  выдатныя адзнакі , а яшчэ — фірменныя закладкі  на памяць ад Выдавецкага дома “Звязда”.

Таксама А.М. Зэкаў прадставіў  чытачам сваю новую кнігу вершаў ”Птушыныя арэлі”, якая пабачыла свет у 2017 годдзе.

Напрыканцы сустрэчы дзеці шчыра падзякавалі  Анатоля Мікалаевіча за творчасць і паабяцалі чытаць больш кніг  на роднай беларускай мове. А іх вельмі шмат у дзіцячых бібліятэках нашага горада. Прыходзьце!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь