Коміксы – жанр мастацтва

IMG_2857IMG_28704 кастрычніка дзіцячая бібліятэка № 14 вось ужо ў другі раз  прымала ў госці Маргарыту Латышкевіч – маладога філолага і фалькларыста, выкладчыцу і пісьменніцу, лаўрэатку шматлікіх творчых конкурсаў і прэмій.

На гэты раз спадарыня Маргарыта праводзіла майстар-клас па стварэнні ўласных коміксаў. Нам усім было вельмі карысна і цікава даведацца, што коміксы – гэта асобны жанр мастацтва і навукі, да таго ж гэта яшчэ і частка выдавецкай справы. Две апошнія акалічнасці якраз добра суадносяцца з Годам навукі, юбілеем кнігадрукавання на Беларусі.

IMG_2866IMG_2876Запрошаныя на імпрэзу пяцікласнікі былі проста ў захапленні ад таго, што адбывалася ў нашай гасцёўні. Маргарыта расказвала пра гісторыю стварэння коміксаў, паказваючы пры гэтым сваю яскравую, займальна аздобленую прэзентацыю.

Многім дзецям былі вядомыя імёны тых замежных аўтараў, якія ў Інтэрнеце, у кнігах і часопісах, малююць і ствараюць займальныя гісторыіі-коміксы. А вось, як, якім чынам коміксы зрабіць самаму, пра гэта ішла гаворка на працягу ўсяго майстар-класа.

Маргарыта Латышкевіч паказвала, як трэба іх маляваць: спачатку неабходна стварыць сваю гісторыю, падзяліць аповяд на некалькі частак, упрыгожыць яго малюнкамі галоўных герояў, намаляваць дыялогі, маналогі персанажаў, злучыць гісторыю з яе пачаткам і канцом. У выніку, атрымліваецца комікс!

IMG_2886Кожнаму ўдзельніку раздалі па аркушу паперы, у рукі браліся простыя і каляровыя алоўкі, маркеры, фламастары, лінейкі… Дзеці прыдумвалі свае гісторыі, і ў жартаўлівай форме імкнуліся іх намаляваць як коміксы.

Тым, у каго нічога не атрымлівалася, дапамагала наша госця. Больш таго, дзеці настолькі яе палюбілі, што сталі прасіць у яе на памяць аўтограф.

Маргарыта на самой справе вельмі таленавітая дзяўчына, – яна вельмі прыгожа малюе, а коміксы – гэта яшчэ адно з яе шматлікіх хобі. Пісьменніца раздавала не толькі аўтографы, але і малявала на памяць дзецям малюнкі-шаржы з выявай іх партрэтаў. Атрымалася вельмі падобна, весела і з гумарам!

На прыканцы майстар-класа мы ўсе разам падводзілі вынікі: пераможцаў аказалася толькі два. Імі сталі хлопчык і дзяўчынка, у якіх коміксы былі самыя апавядальныя, з цікавай і смешнай гісторыяй, і да таго ж акуратна па-мастацку аформленыя працы.

Спадарыня Маргарыта ўручыла ім свае ўласныя прызы: часопісы “Бярозка”, на адвароце якіх размешчаны коміксы ад аўтара.

Астатнія дзеці пайшлі ад нас задаволеныя, бо мелі на памяць ад сустрэчы і аўтограф, і малюнак-шарж, і свой уласна створаны комікс! Чакаем і ў будучым такіх цудоўных знаёмстваў і майстар-класаў! Дзякуй спадарыні Маргарыце.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь