Кніжны кірмаш у бібліятэцы. Дзень другі.

купаСённяшняяDSC04209 праграма мерапрыемстваў для чытаючай дзятвы насычана да мяжы. Супрацоўнікі бібліятэкі Віткі правялі тэатралізаваныя паказы, экскурсіі і віктарыны, а таксама здзейснілі віртуальнае падарожжа па беларускім лесе з самымі маленькімі нашымі падапечнымі-чытачамі з дзіцячага садка № 139. Увазе школьнікаў 2 — х і 3-х класаў 60-й сталічнай школы быў прапанаваны спектакль у двух частках «Хітрая скарбонка»і “Свежая капейка” па кнізе В. Ліпскага «Грошык і таямнічы кошык», вясёлыя героі якога нязменна прыводзяць у захапленне дзіцячую аўдыторыю, а таксама вучаць эканамічнай грамаце на прыкладзе адной сям’і, як трэба правільна размяркоўваць фінансы.»Як зайка-хваста захацеў стаць чытачом» — гэта візітная картка нашага лялечнага тэатра. У ім разумная Варона тлумачыць зайчыку правілы паводзінаў у бібліятэцы. Спектакль паглядзелі першакласнікі 80-й сярэдняй школы, узяўшы жывы ўдзел у казачным дзействе. Тэатралізаваная віктарына-гульня з мудрай савой Купай для трэцякласнікаў выявіла сапраўдных эрудытаў сярод нашых чытачоў, бо пытанні былі адрасаваныя знаўцам літаратурных твораў. Дзеці апладзіравалі, хорам спявалі песні, дзівіліся і радавалі нас сваімі ведамі. Вельмі хочацца верыць, што мы гадуем і выхоўваем самую чытаючую нацыю ў свеце.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь