Кніжны кірмаш у бібліятэцы. Дзень 4-ы. 10 лютага

0100У нашай0900 сённяшняй праграме былі прадстаўлены спектаклі на роднай мове: «Казачныя прыгоды двух братоў» па кнізе Наталлі Ігнаценкі і казка «Ліса-калядоўшчыца» М.Чарняўскага. Бонусам і нечаканым сюрпрызам для тых, хто чытае сям’ёй у бібліятэцы Віткі, стаў музычны спектакль «Аб чым спяваюць дэльфіны» па кнізе Вольгі Арыставай, які нязменна выклікае цікавасць і жывы водгук. Заўважана, што пасля прагляду гэтага мюзікла ў бібліятэцы ўзрастае попыт на кнігі пра дэльфінаў і піратаў, часцей пытаюцца казку «Русалачка». Нас гэта радуе, бо наша праца дае свае вынікі.

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь