Казкі дзядулі Коласа

IMG_20170928_125314IMG_28252017 год адзначаны 135-гадовым юбілеем вялікіх песняроў беларускага народа,  класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх творчасць – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет і па якіх свет бачыць нас.

Гэтыя славутыя імёны імкнуліся зрабіць наша жыццё радасным, прыгожым , шчаслівым. Мы і нашы дзеці павінны ведаць пра гэта і перадаваць з пакалення ў пакаленне сваім нашчадкам.

IMG_2832IMG_20170928_124327З нагоды юбілея Якуба Коласа 28 верасня ў дзіцячай бібліятэцы №14 прайшло цікавае мерапрыемства “Казкі дзядулі Коласа”, на якое быў запрошаны супрацоўнік Літаратурнага музея Якуба Коласа. Спадарыня Юля распавяла для маленькіх чытачоў і нас, бібліятэкараў, некалькі цікавых гісторый пра дзяцінства маленькага Костуся, яго незвычайныя прыгоды, юнацтва і сталасць.

Напрыклад, усіх вельмі ўразіла, што раней дырэктара называлі дарэктар. Пад час мерапрыемства гучалі казкі, вершы, апавяданні дзядулі Якуба. І нават былі прадэманстраваны вясёлыя мультфільмы па творах паэта. Дзеці рагаталі так, што бібліятэчныя сцены трэсліся.

Дзякуй музею за супрацоўніцтва, а спадарыні Юліі за захапляльны аповед.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь