Капітан далёкіх вандровак

Надыходзячы юбілей Янкі Маўра дзіцячая бібліятэка № 14 адзначыла незвычайна.

IMG_36274 мая мы запрасілі да сябе ў госці рэжысёра, драматурга, акцёра, пісьменніка Васіля Дранько-Майсюка. На сустрэчу ёнIMG_3638 прыйшоў не адзін, а са сваёй помочніцай, спадарыняй Стасяй. Мы ўсе былі ў захапленні.

Аказваецца, Я. Маўр – улюблёны пісьменнік нашых гасцей. Па творах Маўра можна не толькі падарожнічаць па свеце, адкрываць для сябе новыя краіны, кантыненты і акіяны, але і знаёміцца з рознымі жанрамі літаратуры. Як расказаў нам спадар Васіль, у творчасці Янкі Маўра багата прыгодніцкіх трылераў, па якіх можна здымаць фільмы жахаў, а таксама шмат фэнтазі-апавяданняў, якія актуальныя і па сённяшні дзень.

Пачалася сустрэча з віктарыны. Яе праводзіла спадарыня Стася. Яна дзецям расказвала цікавыя факты з гісторыі існавання моў і культур. Дыялог атрымаўся на прыкладзе інтэрактыўнай гульні, калі вядучая і дзеці задавалі адзін аднаму пытанні і тут жа стараліся даць правільныя адказы. Самыя актыўныя і ўважлівыя ўзнагароджваліся маленькімі прызамі.

IMG_3620А потым да аўдыторыі выйшаў спадар Васіль… І пачалося сапраўднае тэатралізаванае дзейства. Дзеці чыталі вершы, па ролях усе мы дружна агучвалі ўрывак з верша Я.Коласа “На рэчцы зімою”. Было вельмі весела і забаўляльна! Аказваецца, спадар Васіль нездарма ўзгадаў імя Якуба Коласа. Справа ў тым, што Янка Маўр і Якуб Колас некалі парадніліся сем’ямі, калі іх дзеці ажаніліся.

Зноў вярнуліся да твораў юбіляра, вандравалі і ўзгадвалі галоўных герояў: “Бунт звяроў”, “Слёзы Тубі”, “Шлях з цемры”,“Сын вады”, “У краіне райскай птушкі”, “ТВТ”, “Палескія рабінзоны”. І ўсё гэта праз гульню, якая ўздымае настрой як дзецям, так і дарослым. Настолькі прафесійна, па-мастацку ўзнёсла, крэатыўна і сучасна, пазнавальна і актуальна спадар Васіль пазнаёміў нас з творчасцю Янкі Маўра. Вялікі дзякуй нашым гасцям і актыўнай аўдыторыі! Юбілейнае свята ў дзіцячай 14-й адбылося на высокім узроўні!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь