Кім быў і хто для нас ёсць сёння Францыск Скарына


IMG_3140
2 сакавіка
ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча  з намеснікам дырэктара
 Нацыянальнай бібліятэкі БIMG_3110еларусі,  вядомым скарынаведам Алесем Сушай.

Яшчэ напачатку года мы зрабілі  такую  абвестку на абанеменце: “Запомні гэтую дату – 6 жніўня 1517 года  –  дзень нараджэння беларускага кнігадруку!”  Каб і бібліятэкары і нашы чытачы ганарыліся тым, што 500 гадоў назад ў Празе  палачанін Францыск Скарына выдаў  першую  друкаваную кнігу “Псалтыр” на роднай  мове  і зрабіў кніжнае слова даступным для ўсіх.

Гэта сустрэча была доўгачаканай. Для нас, бібліятэкараў,  дзіцячая энцыклапедыя Алеся Сушы “Францыск Скарына” у трох тамах  стала “палачкай-выручалачкай” у нашай працы з падлеткамі  да 500-годдзя беларускага кнігадруку.  Вельмі займальна, сучаснай мовай  напісана энцыклапедыя  і мае  цудоўныя ілюстрацыі.

Алесь Суша распавёў васьмікласнікам СШ № 181  і  навучэнцам Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №10 будаўніцтва кім быў і хто для нас ёсць сёння Францыск Скарына.

IMG_3176IMG_3178Завяршаючы сустрэчу спадар Алесь звярнуўся да прысутных са словамі: “Любіце перш за ўсё сваё: сваю мову, сваіх  герояў.  Вобраз Францыска Скарыны вызывае ў нас сёння патрыятычныя пачуцці, гонар за нашу культуру.

Але ж самі беларусы зрабілі пакуль не так і шмат для вывучэння жыцця і дзейнасці Скарыны: не беларусы вярнулі з бяспамяцтва  яго імя, не беларусы збераглі яго кніжную спадчыну,  не беларусы падрыхтавалі найбольш грунтоўныя манаграфіі пра яго.”

Шчыра і хораша дзяліўся сваімі ведамі Аляксандр Аляксандравіч з прысутнымі. Дзякуй!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь