“Гуканне вясны”

У дзіцячай бібліятэцы № 3 стала добрай традыцыяй знаёміць дзяцей з народнымі абрадамі і звычаямі беларускага народа. Так, у студзені прайшлі “Калядкі”, у лютым – “Масленіца”, а ў сакавіку – “Гуканне вясны”. Заканчваецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ўладкоўваецца народнае свята, якое носіць назву “Гуканне вясны”. Падчас мерапрыемства вучні прышкольнага лагера СШ 210 пазнаёміліся з прыкметамі вясны, з задавальненням адказвалі на пытанні віктарыны і гулялі ў гульні. Згодна традыцый дзеці гукалі вясну, паспрабавалі сябе ў ролі музыкаў,
ігралі на свістульцы, дудцы, бразгодках і лыжках, упрыгожвалі дрэва стужкамі, частаваліся печывам ў выглядзе жаваранкаў. Адбылося сапраўжняе свята вясны і добрага настрою.

20190314_142834

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь