“Гучы, родная мова”

IMG_3066Мова – часткаIMG_2924 чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. У дзіцячай бібліятэцы № 3 прайшоў тыдзень “Роднай мовы”. Кожны дзень на працягу тыдня гучала беларуская мова. Пачаўся тыдзень з фальклорна-лінгвістычнага конкурсу “Колькі ў мове дзіўных фарбаў” і мазгавога штурму “Гаворым па-беларуску”,  а таксама майстар-класа па стварэнні беларускага адзення. Адбылося пасяджэнне клуба “Шабаноўскія званочкі”, прайшла акцыя “Сёння ў нас беларускі чацвер”. На працягу тыдня бібліятэкары для хлопчыкаў, дзяўчынак і іх бацькоў арганізавалі шмат цікавых сустрэч з майстрамі беларускага слова: Міколай Чарняўскім, Георгіем Марчуком, Аксанай Спрынчан і беларускім музыкай, гісторыкам, літаратарам і калекцыянерам музычных інструментаў Ярашам Малішэўскім. Мікола Чарняўскі чытаў вершы і загадваў загадкі, Георгій Марчук паставіў сапраўдны міні-спектакль з удзельнікамі сустрэчы, Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі выступалі як творчы дуэт, гучала музыка, вершы і песні. Яраш прывёз з сабой шмат музычных інструментаў, дзеці змаглі не толькі пачуць унікальныя інструменты, але і дакрануцца да іх. Неабходна адзначыць, што ўсе мерапрыемствы праходзілі ў рамках праекта “Гучы, родная мова” і бібліятэчнага марафона “Гучыць беларускае слова”.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь