Фіндус з’язджае

IMG_2581IMG_261325 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы прайшла прэзентацыя чарговай кнігі шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста “Фіндус з’язджае”.

Перакладчыца Надзея Кандрусевіч расказвала пра кнігу, задавала пытанні пра аўтара і галоўных герояў серыі Пэтсана і Фіндуса. Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько і іх сябар Эрык Аролоў праспявалі песні паводле кніг Свэна Нурдквіста “Паляванне на ліса” і “Фіндус з’язджае”.

IMG_2577IMG_2624Усе прысутныя танцавалі і з задавальненнем падпявалі музыкантам. Вяла імпрэзу Таццяна Дайнека.

Напрыканцы сустрэчы дзеці малявалі сваіх любімых герояў — Пэтсана і Фіндуса. А потым нашых маленькіх чытачоў чакаў салодкі стол.

Свята атрымалася вясёлым, яскравым, музычным і салодкім.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь