“Дзіцячы атлас Беларусі”

15 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася цікавая прэзентацыя. Паліна Грынчанка прадставіла сваю кнігу “Дзіцячы атлас Беларусі”. Атлас быў выдадзены ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

IMG_20180215_123519_HDRВучні  мінскай школы №67 3-іх класа ўвельмі ўважліва слухалі спадарыню Паліну, якая расказала пра стварэннеIMG_20180215_125805 ўнікальнай кнігі. Атлас апавядае пра звяроў, птушак, насякомых і павукоў, жыхароў вадаёмаў,  пра расліны і грыбы, пра народную культуру, архітэктурныя і гістарычныя славутасці. Для дзяцей будзе цікава даведацца пра сем загадак, якія таксама змешчаны ў кнізе.  Неверагодныя факты і яркія ілюстрацыі, размешчаныя на старонках кнігі, зацікавяць не толькі малых чытачоў, але і дарослых.

Пытанні віктарыны і загадкі спадабаліся дзецям, самыя ўважлівыя з якіх атрымалі падарункі. Два хлопчыка вельмі ўразілі спадарыню Паліну, калі расказалі ўрыўкі з кнігі напамяць. Сустрэча атрымалася добрай і шчырай.

Фотаздымкі

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь