Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне

IMG_3416IMG_3468Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам, праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Вось і ў гэтым годзе 6 верасня ўсе дарогі вялі ў Шчучын, куды мы і паехалі.

Вельмі ўразіў цудоўны невялікі гарадок са сваёй гісторыяй. Словамі не  перадаць прыгажосць святочнага Шчучына.

У Дзень беларускага пісьменства быў адчынены адноўлены Палац князёў Друцкіх-Любецкіх.

Галоўнай святочнай пляцоўкай была плошча Свабоды, дзе праходзіў фестываль кнігі і прэсы. Пісьменнікі і паэты прадстаўлялі свае творы. Гучала музыка, выступалі творчыя калектывы са Шчучынскага раёна і з усёй Гродзенскай вобласці.

IMG_20150906_113155IMG_3423Свята сапраўды было яркае і цікавае, нам усё вельмі спадабалася!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь