Дзень беларускага пісьменства

20160904_171511Традыцыйна Дзень беларускай пісьменнасці праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.%d0%b4%d0%b8%d0%bf%d0%bb%d0%be%d0%bc-5-09-16

Нацыянальнае свята Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Вось і ў гэтым годзе 3, 4 верасня ўсе дарогі вялі ў Рагачоў, куды і паехалі супрацоўнікі  ДУ “ЦСДБ г. Мінска”.

Цудоўны гістарычны гарадок Рагачоў быў у гэты дзень святочным і вельмі прыгожым.

Падарункам для жыхароў на нацыянальнае свята стала ўрачыстае адкрыццё Дома кнігі.

Гучала музыка, спявалі творчыя калектывы Гомельскай вобласці, праводзіліся гульні.

Трэба адзначыць, што сёлета на свяце ў Рагачове ўпершыню ў гісторыі прысутнічалі прадстаўнікі дыяспар амаль з 20 краін свету.

Былі вылучаны і ўзнагароджаны лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі:

20160904_170705Намінацыя “Лепшы твор прозы”. Пераможца – Алесь Марціновіч (зборнік гістарычных апавяданняў “Цяпло колішніх вогнішчаў”).

Намінацыя “Лепшы твор паэзіі”. Пераможца – Мар’ян Дукса (зборнік вершаў  “Птушкі вечнасці душа”).

Намінацыя “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”. Пераможца – Сяргей Давідовіч (кнігі “Дзедава жалейка”, “Баявая нічыя”, “Залаты буліт”).

Намінацыя “Лепшы твор драматургіі”. Пераможца – Ягор Конеў ( п’еса “Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы”).

Намінацыя “Лепшы твор публіцыстыкі”. Пераможца – Мікалай Барысенка (кніга “Рэха “Вялікай вайны” ва Усходняй Беларусі (1914-1918)”).

Намінацыя “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”. Пераможца – Тацянна Мацюхіна (навуковае выданне “Беларускі імпрэсіянізм”).

Намінацыя “Лепшы дэбют”. Пераможца – Сяргей Клімковіч (чатырохтомнік прозы для дзяцей “Тайна кватэры № 8”).

За выхаванне павагі да кнігі і працу з беларускім словам ДУ “ЦСДБ г. Мінска” адзначана дыпломам Нацыянальнага аргкамітэта Свята.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь