Добры свет любімых кніг

20160325_104135IMGP3776Тыдзень дзіцячай кнігі “Добры свет любімых кніг” адбыўся 21-26 сакавіка у дні вясновых школьных канікул у дзіцячай бібліятэцы №2. Напярэдадні тыдня адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Віктара Метлы “В подарок маме”.

У рамках Тыдня дзіцячай кнігі бібліятэку наведвалі дзеці з бацькамі, настаўнікі і вучні пачатковых класаў СШ  №73,53,63,115, гімназіі №18. Усе зацікаўленыя мелі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі сучаснымі аўтарамі мастацкіх твораў для дзяцей на выставе “Падарожжа ў Чытай-горад”. Вакол нашых цудоўных кніг прайшла гульня-конкурс “Чытаем і малюем”.

Разам з этнаграфічным аб’яднаннем “Вольніца” пад гукі скрыпкі і акардэона дзеці спявалі, танцавалі,  улялі ў народныя гульні. Чытачы бліжэй пазнаёміліся з цудоўнай кнігай “Беларускі народны каляндар”, дзе вельмі цікава апісваюцца ўсе вясновыя святы.

Напрыканцы тыдня дзеці бліжэй пазнаёміліся з кнігамі Уладзіміра Ягоўдзіка “Беларуская вясна” і “Птушкі побач з намі”, дзе вельмі прыгожа даецца апісанне старажытнаму святу Саракі.

У. Ягоўдзік так апісвае гэта свята: “І, нарэшце, настае 22 сакавіка. Птушынае свята Саракі, якое даўней адзначалі нашы дзяды і прадзеды. Сказана, як звязана: “На Саракі прыляцеліз-за мора птакі”, “Саракі ільды парвалі, птушак павыпускалі”. Каб хутчэй вясна завітала да нас, дзеці разам з бібліятэкарамі самі выраблялі птушак з паперы і, высока трымаючы іх у руках, спявалі песні, вадзілі карагоды. А з якім задавальненнем дзеці запускалі птушак у неба!

А ў нядзелю на творчай майстэрні маленькія чытачы разам з бацькамі зрабілі птушак з тканіны і нітак.

На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэцы панавала нязмушаная, вясёлая атмасфера. Да новых сустрэч!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь