Для яго літаратура была служэннем…

IMG_2311IMG_2348Для яго літаратура была служэннем…(да 100-годдзя з дня народзін Янкі Брыля)

У гэтым годзе Івану Антонавічу Брылю, апошняму народнаму пісьменніку Беларусі, непераўзыдзёнаму стылісту беларускага слова, было б — 100  гадоў (народзіны — 4 жніўня ). Міхась Стральцоў напісаў у свой час пра Янку Брыля: “У ім таленавіта, шчасліва, зайздросна спалучаюцца актыўная, яркая чалавечая асоба і выдатны пісьменнік”.

IMG_2349Пагадзіцеся – такое спалучэнне чалавечых якасцей і таленту сустракаецца не на кожным кроку  і 100-гадовыя юбілеі народных пісьменнікаў – таксама…таму прайсці каля такой даты  не было ніякай магчымасці. А на вуліцы — лета…і зладзіць ганаровую вечарыну для больш дарослых нашых чытачоў – не рэальна.

Таму 4 жніўня было вырашана правесці літаратурную акцыю “Пішу, як жыву…”. Падзялюся назіраннямі і вопытам правядзення такіх мерапрыемстваў. Акцыя распачалася ў файе дзіцячай бібліятэкі №14, праз якое праходзіць кожны чытач.

Галоўным інструментам акцыі сталі  цытаты з твораў Янкі Брыля-гэтага мудрага філосафа, яго  назіранні, развагі пра жыццё…Чытачам прапаноўвалася  ўзяць любую з цытат і прадставіць, што сам Янка Брыль хоча нешта сказаць менавіта яму…Людзі бралі, чыталі і здзіўляліся, як гэта датычыцца іх жыцця.

Завязвалася бяседа, абмен думкамі і  я нязмушана ўзгадвала эпізоды з жыцця пісьменніка, распавядала нешта цікавае пра творчасць…І развітваліся мы ўжо, як блізкія людзі, якія любяць і шануюць адно і тое ж…

Пры гэтым  даваліся  абяцанні – перачытаць яго кнігі. Бо пісьменнік, паэт жыве датуль, дакуль жывуць яго кнігі, а жыццё кнігі – гэта, калі чытацкія рукі бяруць яе  з паліцы….

Такое “святкаванне юбілея” цягнулася 2 дні, пакуль усе цытаты не былі разабраныя і не ўвайшлі ў дамы нашых чытачоў…Чаму так думаецца? Ну хоць бы з той нагоды, што  адзін з іх  сказаў: “ Я павешу гэту цытату ў сваім доме, каб чытала ўся сям’я…”.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь