Давай пагаворым: Гістарычная проза Людмілы Рублеўскай

7 1787 121“Я, гарадская  дзяўчынка, нарадзілася ў Мінску і ў дзяцінстве любіла гуляць на Кальварыйскіх могілках. Заўсёды ў мяне была прага спазнаваць сваю гісторыю”, — гаварыла на сустрэчы з дзевяцікласнікамі СШ № 67 і № 145 паэтэса, пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Людміла Рублеўская.

Сустрэча адбылася ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы 24 красавіка.

РублевскаяЛюдміла Іванаўна пазнаёміла падлеткаў з гісторыка-прыгодніцкімі творамі “Ночы на Плябанскіх млынах”  і «Авантуры Студыёзуса Вырвіча”. Пісьменніца нагадала, што горад Мінск мае цікавую гісторыю і прэзентавала сваё новае апавяданне  «Староста Юзаф і булачніца Яўдахія».

Авантурна-прыгодніцкае апавяданне пра Мінск канца 18-га стагоддзя ўвайшло ў зборнік «10+10: Мінск», выдадзены ў  межах новага спецпраекта майскага кніжнага фестывалю «Горад і Кнігі».  Апавяданне  «Староста Юзаф і булачніца Яўдахія” можна прачытаць у сеціве.

Таксама мы даведаліся пра новы твор Людмілы Рублеўскай “Пантофля Мнемазіны”.

Пасля сустрэчы выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры шчыра дзякавалі спадарыню Людмілу за сустрэчу. Яны гаварылі, што менавіта на такіх сустрэчах школьнікі бачаць сучасных беларускіх аўтараў і чуюць пра іх творы.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь