ДА НОВАГА ГОДУ ГАТОВЫ

DSCN9042Да НовагаDSCN9007 году дзіцячая бібліятэка № 8, як заўжды, падрыхтавалася цудоўным аздабленнем і вялікай колькасцю ялінак. Якіх прыгажунь у нас толькі няма, нават рэтра ялінка разам з цудоўным Чабурашкай. Але ж большасць прыгажунь зроблена сваімі рукамі. У бібліятэчная сферы таксама ўсё па-навагодняму – велізарная скрыня з кнігамі пра Новы год, зіму і Раство. І вядома выставы. Яны прысвечаны Дзеду Марозу, Снягурцы, Снегавіку і вершу юбіляру пра ялінку, якая нарадзілася ў лесе. Сёлета знакамітаму вершу Раісы Кудашавай споўнілася 115 гадоў. І традыцыйны навагодні атракцыён для нашых чытачоў – трэба падлічыць колькасць ялінак альбо снегавікоў у бібліятэцы. Самых уважлівых чакаюць падарункі. І такія ўжо ёсць. Больш фотаздымкаў тут: https://vk.com/detskaya_biblioteka8 Яшчэ больш вось тут: www.facebook.com/people/Анфиса-Стеллажная/100008639380342

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь