Чароўны кошык Тамары Бунта

IMG_20190227_124815У адзін зIMG_20190227_123707 апошніх зімовых дзён  у  бібліятэку №2 завітала з чароўным кошыкам пісьменніца Тамара Бунта. А ў кошыку тым і цукеркі, і розныя падарункі, і кнігі. Сапраўды чароўны кошык у спадарыні Тамары. А пачалася сустрэча з нагадвання таго, што працягваецца Год малой радзімы. І кожны  ўспамінаў сваю малую радзіму, сваё дзяцінства. Вучні адгадвалі беларускія загадкі, знаёміліся з кнігамі Тамары Бунта. Напрыканцы сустрэчы чароўны кошык апусцеў, а дзеці пайшлі задаволеныя з падарункамі дадому. І з цвёрдым намерам прачытаць кнігу “Чароўны кошык”.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь