Буслік сустракае гасцей

IMG_1485IMG_20170427_11532227 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 14 у рамках праекта “Чытанне з буслікам” адбылася сустрэча з Таццянай Сівец

 Прыход у бібліятэку пісьменніка заўсёды маленькая падзея для нас, бібліятэкараў. А вельмі хочыцца, каб гэта стала падзеяй і для аўдыторыі, якая запрошана на сустрэчу.

Здзівіць сённяшніх дзяцей вельмі цяжка, нават маленькіх… І таму падрыхтоўка кожны раз патрабуе нейкіх новых, нестандартных знаходак. На гэты раз мы чакалі ў госці Таццяну Сівецпісьменніцу, драматурга, галоўнага рэдактара навуковага часопіса, дзіцячая кніга якой “Куды прапала малпа Маня?” атрымала літаратурную прэмію “Залаты купідон”.

IMG_1498IMG_20170427_121149Як прадставіць кнігу так, каб дзеці захацелі яе адразу прачытаць? Такая задача паўстала перад намі. І таму праз пэўны час з’явіліся і “спецыяльнае крэсла” для казачніцы, і бібліятэчны “заапарк”, і загадкі-шарады, і “карта” самай кароткай дарогі ў краіну вечнага Лета, ды шмат іншых прыдумак.

І вось пагашана святло, і мы прапаноўваем дзецям заплюшчыць вочы, ўявіць нашу госцю, зусім дарослага чалавека, маленькай Таццянкай. І паразважаць сам на сам, якой яна была, калі пайшла ў дзіцячы садок, а затым ў першы клас школкі, – паслухмянай, ці гарэзлівай? Кім хацела стаць, калі вырасце? Пра які падарунак на Новы год марыла? Як стала пісьменніцай і чаму беларуская мова зрабілася для яе самай найлепшай на свеце?

Мы далі дзецям магчымасць самім пабыць маленькімі пісьменнікамі, праявіць сваю фантазію і назіральнасць. Па вачах было відаць, што спадабаўся гэты эксперымент, і дзецям, і Таццяне Сівец. Нават незразумела, каму больш.

Далей настаў час нашай госці. Яна чытала ўрыўкі са сваіх кніг, і адказвала на пытанні: чаму галоўных герояў завуць Брык і Шуся, як з’явіўся лугавы чорнахвосты сабачка Чэсь у кнізе, чаму малпа Майна стала Маняй, ці цікава было пісаць дзіцячы дэтэктыў і іншае?

Самае галоўнае, у нашай бібліятэцы амаль здзейснілася дзіцячая мара Таццяны. Каму цікава, – чытайце біяграфічныя звесткі пра Таццяну Сівец, і вы здагадаецеся, пра што мы тут не напісалі. А Таццяна Сівец завітае да нас яшчэ раз, каб сустрэцца з больш сталай аўдыторыяй. І тады мы будзем слухаць і разважаць пра яе цудоўнаю паэзію.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь