Буслік і беларускія гульні

34zaUzHmcskBa7qfdnc01oДля чаго чалавеку дадзена дзяцінства? Па-першае – біялагічнае саспяванне. Па – другое – дзяцінства нам патрэбна дзеля таго, каб мы падрыхтаваліся да ўвахода ў складанае дарослае жыццё.

Да старажытных і важных сродкаў народнай педагогікі можна далучыць і гульні. Гульня — гэта найлепшая зарука для спазнання маленькім чалавекам навакольнага свету.

JkRYn6NmkSQWa74_Dz4VEUГульня – школа жыцця. Гуляючы, дзіця знаёміцца з новымі прадметамі побыту беларусаў, адкрывае для сябе цікавыя рэчы. Гульня – гэта і першая школа вопыту. У гульні дзіця рэалізуе свае жыццёвыя назіранні, капіруе паводзіны людзей, узнаўляе бачаныя ім сітуацыі, сямейны побыт, працоўныя заняткі.

Няма ніводнае гульні, якая б не знаходзіла свайго вобразу ў нейкіх сур’ёзных занятках, які б не папярэднічаў гульні. Гульні развіваюць памяць, спрыт, фантазію. Усё жыццё беларусаў суправаджаюць народныя гульні, у якіх бяруць удзел і старыя, і малыя.

Таму зразумела , чаму ў дзіцячай бібліятэкі №14 заняткі з «Буслянятамі» прысвячаліся ў гэты раз народным беларускім гульням!
Высвятлілася, што нашы дзеці, ў нейкай меры, страцілі ўменне гуляць адзін з адным. І ім трэба дапамагаць вярнуцца да гэтай дзіцячай дзейнасці.

Чым мы і займаліся 5 красавіка разам з баббкай СВАРАБАБКАЙ, якая вярнулася да дзяцей са свайго балота…Як жа радасна яны сустрэлі сваю даўняю знаёмую, якія кавязныя пытанні задавалі! Але трэба сказаць: вялікай кемлівасцю надзяліла жыццё гэту СВАРАБАБКУ! За адказам у кішэню яна не лезла, а калі і лезла, то — за цукеркамі, каб узнагародзіць самых ЛЕПШЫх за добра выкананнае хатняе заданне «Родавае дрэва».
А «самым — самым» яшчэ і дзіцячы часопіс у падарунак!!!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь