Біл з Болаю ў бібліятэцы Віткі

“Ці ёсць у вас супергерой?” — з такім пытаннем звярнулася кіраўнік тэатра “Лямцавая батлейка” Вераніка Фаміна да ўдзельнікаў сустрэчы, вучняў 3-х класаў 60-й сталічнай школы. У кожнага з прысутных, безумоўна, быў свой любімы супергерой: супермама, супербабуля, чалавек –Павук, Бэтман і многія-многія інш.

aZcz4GprseY“А ці можа быць супергероем кніга?” – зноў звярнулася спадарыня Вераніка да ўдзельнікаў імпрэзы. Некалькі чалавек адразу адказалі станоўча,а потым пагадзіліся амаль ўсе. І сапраўды, хіба кніга не можа быць супергероем?

19 красавіка ў бібліятэцы імя В.Віткі адбылася прэзентацыя кнігі шведскай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю” на беларускай мове. Кнігу прэзентавалі ў тэатры “Лямцавая батлейка” Вераніка Фаміна разам з акторкай Юліяй Хальковай- Гармазой. Прыйшла на сустрэчу і перакладчык кнігі Надзея Кандрусевіч, галоўны рэдактар выдавецтва “ KOSKA”, якое будзе выпускаць кнігі толькі шведскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.Rc1EfnxMfL0

Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з новымі героямі-лялькамі – Білам і Болай – героямі кнігі Гунілы Бэргстрэм “Сперкніга пра Біла з Болаю”.

У звычайнай сям’і нараджаецца асаблівае дзіця. Радасць гэта ці гора? – праследжваецца пытанне аўтара. І наогул, наша жыццё і ўсё, што ў ім адбываецца — гэта неспадзяванка ды найвялікшы цуд? “

Паміж вас жыве незвычайны чалавек і як аднесціся да яго? Прайсці міма, не заўважыць, або працягнуць руку дапамогі? — такое пытанне кіраўніка тэатра было наступным. “Абавязкова памагчы” – адназначна адказалі вучні 3-х класаў 60-й школы.

Хочацца адзначыць цікавую падачу матэрыяла, прафесійную ігру актораў. Гэта тое, што трэба сёння дзецям, каб данесці нейкую ідэю.

Супрацоўнічаем далей!!!

Фотаздымкі

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь