Беларускамоўны клуб «Чытанне з Буслікам» развітваецца… да верасня

14 2Беларускамоўны клуб «Чытанне з Буслікам», які працаваў пры дзіцячай бібліятэцы №14, 14 3зачыніў свае дзверы да верасня. «Бусляняты выляцелі з гнязда — 2018″ і чакаюць, не дачакаюцца летніх вакацый… А мы знаходзімся ў нейкім незразумелым стане: ці то разгубленыя, ці то засмучаныя, бо прывыклі мы  да гэтых сустрэч!
…Толькі што правялі шаноўных гасцей – беларускамоўны лялечны тэатр «Лямцавая батлейка». Знаходзімся пад ураджаннем ад іх таленавітасці, адданасці роднаму слову. Мы разам чыталі і глядзелі «Суперкнігу пра Біла з Болаю» шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм.
Разам смяяліся, сумавалі, а потым абдымаліся. Абдымаліся і дарослыя, і дзеці, каб навучыцца падтрымліваць адзін аднаго. Асабліва тых, хто не падобны да іншых звонку і знутры…

14Ды і нашы дзеткі парадавалі. Тэатр, які паказалі яны, быў не такі прафесійны, але ролі яны выконвалі старанна, 14 1ад душы! І словы добра вывучылі, што таксама  радасна! Яшчэ й Сварабабка завітала на свята (хоць і прыпазнілася) і выканала сваё абяцанне: усё ж такі прынесла мапу, па якой можна адшукаць яе хатку і завітаць у госці летам… Праўда, мапу займелі не ўсе, а толькі той, хто стараўся на працягу года і выконваў хатнія заданні!
А напрыканцы ўсіх чакаў «салодкі стол»! Ці ёсць дзеці, якіх такі «стол» не парадаваў бы!? І самае цудоўнае тое, што можна было атрымаць дабаўку, але прасіць, пры гэтым, трэба было толькі ПА-БЕЛАРУСКУ!

Вялікі дзякуй тэатрыку “Лямцавая батлейка” і нашым “буслянятам».

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь