Беларуская мова – калі ласка

IMG_0021IMG_0028У 14 бібліятэцы прайшло чарговае паседжанне беларускамоўнага клуба “Беларуская мова – калі ласка”. Чытачы бібліятэкі сустрэліся, каб пагаварыць па-беларуску, расшырыць і ўдасканаліць слоўны запас. Але таксама і правесці цікава вольны час.

На паседжанні прысутнічалі людзі розных узростаў: і дарослыя, і падлеткі, і маладыя бацькі з сваімі дзецьмі. Тым не менш, гэта не перашкаджала сустрэчы, а наадварот паспрыяла ўстанаўленню больш цесных сувязей і ўзаемаразумення паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі нашых чытачоў.

Дарослым выпала магчымасць пагуляць разам з дзецьмі: бібліятэкары зрабілі выставу беларускамоўнай літаратуры і далі ёй назву, а бібліятэчны дамавік вырашыў падурэць з бібліятэкарамі і чытачамі. Ён раскідаў назву выставы на літары і схаваў усе літары ў розных месцах бібліятэкі.

Удзельнікам гульні трэба было дапамагчы бібліятэкарам знайсці ўсе літары і скласці з іх назву для выставы. Каб знайсці тую ці іншую літару, дарослыя і дзеці выконвалі заданні: займаліся перакладам, адгадвалі загадкі, слухалі беларускамоўныя песні і ўспаміналі, на словы якога паэта яны напісаны.

IMG_0038IMG_0043Такім чынам, чытачы яшчэ і знаёміліся з фондам бібліятэкі. Літары знаходзіліся ў самых нечаканых месцах: у часопісе “Вясёлка”, пад столлю на парасоне, на канапе ў кнізе, якую чытала панда.

Сябрам клуба, якія   наведалі паседжанне, было дадзена хатняе заданне-конкурс: прынесці розныя калажы, фатакартачкі плакатаў, малюнкі, якія заклікаюць размаўляць і чытаць па-беларуску. На наступнае паседжанне, якое плануецца правесці ў верасні, бібліятэкары з асалодай прымаюць прапановы сяброў клуба наконт арганізацыі наступнай сустрэчы.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь