Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш…

бар1бар28 верасня ў дзіцячай бібліятэцы №6 адбылося закрыццё тыдня беларускага пісьменства з удзелам вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай.
У госці да нас прыйшлі нашы пастаянныя чытачы — навучэнцы 5-6-х класаў 60-й сярэдняй школы, вялікія сябры бібліятэкі імя. В.Витки і знаўцы роднай мовы і роднай літаратуры. А сустракала іх паэтка, перакладчыца, лаўрэат літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, узнагароджаная медалём Ф.Скарыны, Раіса Баравікова. 

бар3бар4Пісьменніца распавяла дзецям пра свой шлях у літаратуру, аб сваіх дзіцячых і юнацкіх захапленнях, пра любімыя ў школе прадметы. Цікавы той факт, што да гэтага часу на кніжнай паліцы пісьменніцы стаяць падручнік Астраноміі побач з Бібліяй.

Так што любімыя ўсемі дзецьмі «Казкі астранаўта» нарадзіліся ў галаве аўтара яшчэ ў школьныя яе гады. І свой першы верш яна напісала, будучы ў 6 класе.
Прыгодніцкія казкі Р.Баравіковай – “Казкі з гербарыя”, “Казкі астранаўта” палюбіліся юным чытычам. Дзівосны, заманлівы і таёмны свет далёкіх планет адкрыецца чытачуі, безумоўна ж, захопіць неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі., але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор”і. У “казках астранаўта” аўтарка ўдала самыя прыгожыя і добрыя пачуцці да Беларусі.

бар5Кніга пісьменніцы “Свята ў хату” – гэта незвычайны казачны каляндар часопіса “Вясёлка”. Да кожнага свята Баравікова напісала займальную казачную гісторыю: “Шчадрэц” (студзень), “Масленіца” (люты), “Вербніца” (красавік) і т.д.
Яркія героі, цікавыя абрады запомняцца дзецям і дапамогуць захаваць сувязь пакаленняў.
Цудоўная імпрэза вельмі ўразіла юнакоў і іх настаўнікаў.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь