«Беларускі палкоўнік»: прэзентацыя кнігі Яўгена Зубовіча

IMG_20181203_13434429 лістападаIMG_20181203_134512 да нас у бібліятэку завітаў пісьменнік Яўген Зубовіч з прэзентацыяй свайго новага гістарычнага рамана «Беларускі палкоўнік». На сустрэчу з аўтарам прыйшлі васьмікласнікі 121 школы. І, напэўна, ніхто з іх не чакаў, што гэта будзе так захапляльна. Сам Я. Зубовіч з памочнікамі зрабілі тэатральную пастаноўку па матывах кнігі, гулялі з дзецьмі ў развіваючыя віктарыны на гістарычную тэматыку, а таксама вучні ўбачылі сапраўдных рыцараў са зброяй, іскры ад якой разляталіся ва ўсе бакі пры імпрэзаваным баі. Ух, як горача было ў тым памяшканні! Ну і, канешне ж, па выніках конкурсаў дзеці, якія лепш за ўсіх ведалі гісторыю сваёй краіны, атрымалі салодкія цукеркі. А самы разумны — атрымаў новую кнігу ад аўтара! Гэтая сустрэча выйшла вельмі пазнавальная,  і праз яе дзеці яшчэ раз ўпэўніліся, што гісторыю сваёй краіны трэба ведаць, бо яна вельмі цікавая, як і раман Яўгена Зубовіча!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь