Беларускі чацвер з Аляксеем Шэіным

beN8okqlk8sУ дзіцячайujWVl9sMqdA бібліятэцы №6 імя В.Вiткі ўжо стала добрай традыцыяй па чацвяргах надаваць больш увагі роднай мове. 14 сакавіка, у беларускі чацвер, адбылася творчая сустрэча з Аляксеем Шэіным — стваральнікам першай беларускай кнігі ў жанры фэнтэзі і лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій. Хлопцы і дзяўчынкі 7-х класаў 60-й і 80-й мінскіх школ уважліва слухалі аповяд пісьменніка пра гісторыю стварэння рамана «7 камянёў». Школьнікі даведаліся шмат новага: чым адрозніваецца фантастыка ад фэнтэзі, навошта патрэбныя буктрейлеры, ці лёгка напісаць добрую кнігу, калі ўзнік жанр фэнтэзі, якія вядомыя беларускія і замежныя аўтары пісалі свае творы ў гэтым жанры і шмат іншай цікавай інфармацыі. Другая частка сустрэчы з Аляксеем Шэіным праходзіла ў форме адкрытага дыялогу. Падлеткі абмяркоўвалі упадабаныя ім кнігі, актыўна адказвалі на пытанні нашага госця і задавалі свае. За правільныя адказы самыя актыўныя атрымалі арыгінальныя паштоўкі з аўтографамі і магчымасць зрабіць фотаздымак з вядомым пісьменнікам на памяць. Выказваем падзяку спадару Аляксею за пазнавальную гутарку, неабыякавасць да падрастаючага пакалення, высокі прафесіяналізм, шчырую ўлюбленасць у беларускую мову і ўменне працаваць з падлеткамі! З нецярпеннем чакаем новых сустрэч і жадаем рэалізацыі ўсіх задуманых творчых планаў!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь