Батлейка ў дзіцячай бібліятэцы № 2

aqehs0Cx124Каляды… CXx5IU9u28QЧароўнае свята… Яго надыход чакаюць і дарослыя, і дзеці. У гэты час здзейсняюцца ўсе мары і надзеі, асабліва ў  дзяцей, якія заўседы чакаюць цудаў. Адчуць надыход Каляд у дзіцячай бібліятэцы №2 дапамог лялечны тэатр Батлейка. Дзеці не толькі праглядзелі спектакль па біблейскіх матывах, але нават самі паўдзельнічалі ў ім. Нашы маленькія наведвальнікі выконвалі ролі Марыі, Язэпа, пастушкоў, анёлаў. Усе разам спявалі калядныя песні, а напрыканцы  зрабілі калядную зорку. І маленькія калядныя зорачкі дзеткі панеслі дадому. Хай заўседы над намі гарыць Калядная зорка.

Са Святамі !!!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь