Бася і Піглас

бука 6бука 2Сёння ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя В. Віткі адбылася незвычайная сустрэча. Сюды зазірнула Надзея Бука – пісьменніца і мастачка. Для другакласнікаў 38-й сталічнай школы Надзея прадставіла сваю кнігу «Бася і Піглас».

Піглас-гэта казачная істота, вельмі арыгінальная і добрая, са сваімі дзіўнымі здольнасцямі і звычкамі Яна адразу спадабалася нашым чытачам. І вось наступіў хвалюючы момант – дзеці ўзялі ў рукі алоўкі і пачалі тварыць разам з аўтарам.

бука 5бука 7Загадкавая істота Піглас з’явілася ў бібліятэцы, дзякуючы фантазіі юных чытачоў. І яшчэ шмат чаго цікавага было ў гэты дзень. Спадзяемся, што нашы дзеці будуць марыць аб высокім і выдатным, аб добрым і светлым. І любімыя персанажы кніг ім у гэтым дапамогуць.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь