«Бачу Беларусь такой»: выстава-інсталяцыя да Года Малой радзімы

выставаЯкіяежа асацыяцыі ўзнікаюць у нас пры слове «Беларусь»? Ну, вядома ж, — гэта гасцінны і талерантны беларускі народ, беларуская мова, нацыянальная сімволіка, палітыка і кіраўніцтва краінай. Прыгожая еўрапейская прырода, багатая сваімі лясамі і азёрамі, гарады і вёскі, помнікі архітэктуры… А таксама, вядомыя ўсяму свету беларускія брэнды – белы бусел, васількі, жыта, бульбачка, сала, чорны хлеб, нацыянальная вопратка, ручнікі, расшытыя чырвонымі, чорнымі і зялёнымі ніткамі на белым фоне. Ганчарнае мастацтва як частка разнастайнай народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Менавіта так ўбачылі нашу радзіму бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі №10 і ў сваёй кніжнай выставе-інсталяцыі найбольш поўна адлюстроўваюць гэту тэму.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь