Бачу Беларусь такой

IMG_1720У ЦэнтральнайIMG_1447 дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага падрыхтавана выстава, прысвечаная Году малой радзімы. У цэнтры экспазіцыі знаходзіцца кніга “Бачу Беларусь такой” фатографа Уладзіслава Цыдзіка. У гэтым выданні аўтар праз прыгожыя фотаздымкі выказвае свае шчырыя пачуцці да роднай зямлі. Беларусь бачыцца мастаку шчырай і рознакаляровай, старажытнай і сучаснай. Вершы 65 сучасных беларускіх паэтаў удала дапаўняюць фотаздымкі. Узнёслыя словы гучаць, як гімн улюбёнасці ў родную зямлю, яе цудоўныя краявіды. На экспазіцыі значнае месца займаюць фотаздымкі супрацоўнікаў бібліятэкі, прысвечаныя падарожжам па розным куточкам Беларусі. 9 фотапоглядаў на краіну пазнаёмяць наведвальнікаў бібліятэкі з разнастайнайнымі краявідамі роднай зямлі. Тут і помнікі архітэктуры, і рэкі, і лясы, і балоты. Колькі прыгажосці, колькі замілавання ў гэтых фотаздымках! “…Я не ведаю, не ведаю // Прыгажэйшае зямлі…” Гэтымі словамі Васіля Жуковіча можна перадаць асноўную думку бібліятэчнай выставы. Вось такой цудоўнай і чароўнай убачылі Беларусь мы! А якой Вы бачыце нашую любую краіну?

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь