Біл і Бола

IMG_20180316_114840IMG_20180316_11493816 сакавіка ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася прэзентацыя вершаванай кнігі знакамітай шведскай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрам, пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка.

Што нясе з сабой нараджэнне асабістага дзіцяці – радасць ці гора? Як навучыцца малым прымаць і кантактаваць з асаблівымі дзецьмі. Бо тое, што мы бачым гэты свет па-рознаму, не з’яўляецца прычынай для непрыняцця адно аднаго.

IMG_20180316_121347IMG_20180316_115239Нашы госці з тэатра “Лямцавая батлейка” Вераніка Фаміна і Бэла Кавалькова паставілі інтэрактыўны міні-спектакль па  гэтай кнізе.  Андрэй Хадановіч  прачытаў перакладзеныя словы, якія пераўтварыў у вершаваныя формы, і  якія мы можам сёння чытаць у беларускай версіі кнігі.

Вучні СШ №160, затаіўшы дыханне, глядзелі і слухалі спектакль на такую кранальную, а месцамі і цяжкую для дзіцячага ўспрымання тэму, адказвалі на пытанні і прымалі пасільны ўдзел у пастаноўцы.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь