Асалода чытання

IMG_20190304_121338_HDRДоўжыццаIMG_20190304_122529_HDR цыкл гучных чытанняў у дзіцячай бібліятэы №4. Сёння чыталі казку Надзеі Ясмінска “Ася-Дзьмухавец у краіне вясны”з кнігі “Дом цікаўных казак”. Амаль сапраўдны дзьмухавец вырас у чытальнай зале бібліятэкі. Разам з маленькімі чытачамі сярэдняй школы №30 1Б класа мы апынуліся ў Краіне Вясны, зайшлі ў госці на гарбату да цётухны з суседняй казкі. Бо казкі жывуць у адным доме, толькі ў розных кватэрах. У цётухны пачаставаліся гарбатай са слоўнікавым джэмам. А яшчэ завіталі ў госці да Феі Сну і выцягнулі каменьчыкі сну з чароўнай торбачкі. Чытанне сапраўды было салодкім!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь