«Адвечныя скарбы Радзімы»: падарожжа па айчыннай гісторыі разам з Уладзімірам Мазго сумесна з прадстаўнікамі аддзела маркетынгу ВД “Звязда”

- Ты адкуль бруішся,

Мова?..

- З сініх нёманскіх крыніц…

Па зямлі збіраю словы,

Нібы россыпы суніц.

Мілая, адзіная,

Нам, нашчадкам,

Дадзена

Любаю радзімаю

Ад дзядоў і прадзедаў.

Хай вядзьмараць

Навальніцы,

Снегападаў касякі,

А табе вякі бруіцца —

А затым —

Яшчэ вякі!..

(Уладзімір Мазго “Родная мова”)

52522658_605232209920969_3019947632173776896_nТыдзень52427890_620588235046665_4908038375304331264_n беларускай мовы падарыў чытачам дзіцячай бібліятэцы №10 сустрэчу з вядомым беларускім паэтам Уладзіміраў Мазго — лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і літаратурнай прэміі «Залаты Купідон». Ён распавядаў з шасцікласнікамі пра гістарычную і духоўную спадчыну беларускага народа. Аўтар запрасіў юных чытачоў адкрыць для сябе таямніцы Наваградскага замка, высокае майстэрства слуцкіх ткачоў, якія стварылі паясы беларускай красы, зірнуць на акаляючы свет праз байніцы Сынкавіцкай царквы-крэпасці, прайсціся па Ганненскім кірмашы ў Зэльве, які раней быў другім па памеры кірмашом Старога Свету пасля Лейпцыгскага… — Без мінулага няма будучага, таму трэба шанаваць і захоўваць нашу адвечную спадчыну, нашу родную беларускую мову, — сказаў Уладзімір Мінавіч.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь