Паэзія Алеся Разанава

“…Не вернецца воін, вандроўнік  не вернецца, вернецца сейбіт…

Заўсёды вяртаецца сейбіт…”

Алесь Разанаў

21 000721 018У сусветны дзень паэзіі  (21 сакавіка) у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы гучалі радкі вершаў Алеся Разанава.

“Чым знакаміты паэт Алесь Разанаў?”- распавядаў паэт, літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка. Вучні  з увагаю слухалі  цікавыя факты з жыцця Алеся Разанава.

21 02921 090І каму,  як ні Анатолю Івашчанку, аўтару кнігі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”,  было так займальна  расказаць адзінацікласнікам  пра новыя жанры вершаў Разанава – версэты, пункціры, вершаказы. Спадар Анатоль зачытваў радкі з пункціраў , аднаго з любімых жанраў Алеся Разанава, і тлумачыў іх.

Напрыканцы спадар Анатоль запрасіў прысутных пазнаёміцца з тэкстам беларускай народнай песні «Кура-шчабятура» і праспяваць разам.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь