ВЫНІКІ ХХV РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ “БІБЛІЯТЭКА — АСЯРОДАК НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ»

ДБ 10ДБ 10-коллектив8 чэрвеня 2017 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 128 «Аб выніках XХV Рэспубліканскага конкурсу  “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”».

У конкурсе прыняло ўдзел 36 публічных бібліятэк: 12 цэнтральных  і 24 бібліятэк-філіялаў, сярод якіх 15 гарпасялковых і сельскіх. Згодна з загадам бібліятэкі былі прадстаўлены да ўзнагароджання.

У намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» другую прэмію (40 базавых) атрымала дзіцячая бібліятэка №10 Дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска».

Нягледзячы на тое, што ў апошні час шырока ўвайшлі ў наша жыццё новыя сродкі інфармацыі, кніга і бібліятэка па-ранейшаму застаюцца важнейшым інструментам далучэння чалавека да духоўнага жыцця, асабліва ў дзіцячай бібліятэцы, дзе і фарміруецца чытач. Менавіта бібліятэка стала камунікатыўнай пляцоўкай для пісьменнікаў, дзеячаў культуры, выдаўцоў, дзяцей, бацькоў, педагогаў, – усіх тых, ад каго залежыць лёс кнігі.

Асаблівую ўвагу ў сваёй працы  калектыў бібліятэкі надае прапагандзе беларускай культуры і літаратуры, творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў. 

Асноўныя мэты працы па дадзенаму накірунку:

  1. Далучэнне да чытання беларускай літаратуры дзяцей і падлеткаў.
  2. Павышэнне ролі беларускай мастацкай кнігі ў культурным жыцці краіны.
  3. Стымуляванне цікавасці да нацыянальнай культуры, гісторыі, мастацтваў.
  4. Выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару і любові да Радзімы праз усебаковае інфармаванне юных чытачоў аб мінулым і сучаснасці Беларусі.

Для раскрыцця фонда сучаснай беларускай літаратуры Дзіцячая бібліятэка № 10  адзначыла асноўныя даты беларускага календара, прыняла ўдзел сумесна з ВД “Звязда” і арганізавала шэраг сустрэч з беларускімі  пісьменнікамі ў рамках праекта “Расцём з цікавай  кнігай”(2016 г.):

  • “Як мядзведзь пчаляром стаў” – творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Стэльмах і прэзентацыя зборніка(4 разы).
  • “Утёна хочет знать” – творчая сустрэча з пісьменніцай Янай Явіч.
  • “Весёлые качели” –творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам і паэтам Віктарам Ляскоўскім.
  • “Як прыходзіць натхненне” – літаратурная імпрэза з беларускай казачніцай Кацярынай Хадасевіч — Лісавой (3разы).
  • “Гістарычныя вандроўкі” – творчая сустрэча са знакамітай пісьменніцай і журналістам Людмілай Рублеўскай.
  • Гучныя чытанні з вядомым беларускім пісьменнікам Генадзем Аўласенкам (3 разы).
  • Гучныя чытанні з вядомым беларускім пісьменнікам Алегам Жданам(2 разы).
  • “Сполахі далёкіх зарніц, або Гісторыя ў асобах” – творчая сустрэча з выдатным гісторыкам і пісьменнікам Алесем Марціновічам.
  • “Страна лесных сказок” – творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Валерыем Кастручыным.

 

Для прапаганды і рэкламы сваёй дзейнасці бібліятэка актыўна выкарыстоўвае сайт ЦСДБ і  сацыяльныя сеткі, а таксама СМІ (прэса, радыё, тэлебачанне).

Віншуем дзіцячую бібліятэку №10 з перамогай!

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь