Шукаем юныя таленты

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі пры партнёрстве і ўдзеле Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» аб’яўляе літаратурны  конкурс на лепшы твор, прысвечаны 75-годдзю вызвалення г. Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Табой ганаруся, сталіца!».

 Паўдзельнічаць у творчым спаборніцтве запрашаюцца вучні, студэнты, моладзь ад 12 да 25 гадоў. На разгляд прымаюцца творы шырокай тэматыкі, прысвечаныя сённяшняму дню сталіцы, яе гісторыі і будучыні, мужнасці абаронцаў і вызваліцеляў, мірнаму часу, стваральнай працы, супрацоўніцтву з гарадамі іншых краін, а таксама творы аб прыгажосці Мінска, яго парках і скверах, музеях і палацах, знакамітых жыхарах, вучобе і марах юных мінчан.

Конкурс праводзіцца да 1 мая 2019 года.

Работы, набраныя на камп’ютары, дасылайце на адрас: 220034, Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, пакой 308, МГА СПБ. Або на электрон­ную пошту:

mgo-oo-spb@mail.ru.

Работы канкурсантаў на беларускай ці рускай мовах (вершы, празаічныя замалёукі, апавяданні, эсэ, нарысы) павінны быць аутарскімі.

Вынікі творчага спаборніцтва будуць абвешчаны на ўрачыстым творчым свяце. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы, памятныя сувеніры і падарункі. Лепшыя творы будуць выдадзены ў калектыўным зборніку.

Тэлефоны для даведак: 335-28-18; 392-59-06.

Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ

 

Крыніца: Літаратура і мастацтва . — 2018.— №41.— С.2

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь