БОЛЬШ ЧЫМ КНІГІ

DSC041826-10 лютага 2019 г. удев Мінску разгарнула працу XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Асноўныя тэмы выставы-Год малой радзімы і II Еўрапейскія гульні. Знойдуць сваё адлюстраванне юбілейныя даты класікаў беларускай літаратуры, памятныя даты ў гісторыі нашай краіны. Упершыню выстава будзе праводзіцца не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках, музеях, будуць арганізаваны літаратурныя экскурсіі, паэтычныя маршруты, тэматычныя семінары. І наша дзіцячая бібліятэка №6 ім.В. Віткі сёння адкрыла цыкл мерапрыемстваў для чытачоў.
З самай раніцы ў нас шматлюдна: чытачы-малыя з дзіцячых садкоў пазнаёміліся з новымі кніжкамі, акунуліся ў свет любімых герояў. А чытачам больш старэйшага ўзросту распавядалася пра творчасць вядомых казачнікаў В.Віткі ,Н.Галіноўскай. Бібліятэка стала і тэатральнай пляцоўкай.Спектаклі “Вавёрчына гора”, “Доктар Нос”, “Ашуканы воўк” дэманстраваліся ў бібліятэцы. А на прыканцы дня нашы чытачы знаёміліся з новымі прыгодамі Пэтсана і Фіндуса, якія так палюбіліся нашым наведвальнікам. Кожны дзень на працягу тыдня лялечны тэатр “Пацешка” будзе прадстаўляць свае пастаноўкі-прэзентацыі кніг, ўпадабаных маленькімі чытачамі і іх бацькамі. Спектаклі на рускай і беларускай мовах, выставы, сюрпрызы чакаюць вас у нашым храме культуры. Падрабязнасці па тэл. 2082721

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь