header image
 

Все записи в Февраль 21st, 2019

березовскаяПраходзіла яна з 6 па 10 лютага 2019 года ў Мінску. Асноўныя тэмы выставы-кірмашу– Год малой радзімы і II Еўрапейскія гульні. У гэтым годзе ўпершыню Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска ўдзельнічала ў мерапрыемствах гэтай выставы.

 

 

Чытаць далей

IMG_281121 лютага ўIMG_2802 свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.  Беларуская мова – жывая і чароўная, “з легендаў і казак” сатканая, “вобразная, вольная, пявучая”,  цудоўная родная мова. Калі мы чуем яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную «трасянку», або мясцовую дыялектную – гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Выстава-інсталяцыя да Міжнароднага дня роднай мовы пад назвай “ВУЛІЦА БІБЛІЯТЭЧНАЯ ”  21 лютага ўтульна размясцілася ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага. На бібліятэчнай вуліцы заўсёды добры настрой і сонечнае надвор’е. Маленькія чытачы могуць не толькі пагуляць у лялькі, але і праверыць свае веды: трэба як мага болей прадметаў на інсталяцыі назваць па-беларуску. Любіце і шануйце родную мову!

IMG_277320 лютага ўIMG_2798 Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага прайшло гучнае чытанне беларускіх народных казак пад назвай “Людзей слухай, а свой розум май”. Сустрэча адбылася  напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы (21.02). Казкі прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека з дзяцінства. Казка ­– гэта не проста забава. У ёй хаваюцца назапашаныя стагоддзямі і пакаленнямі веды. Гэта пасланне нашчадкам пра тое, як жыць, любіць, сябраваць, дзейнічаць у складаных сітуацыях, як будаваць сям’ю, адносіны паміж мужчынам і жанчынай, паміж бацькамі і дзецьмі. У той момант, калі дзіця слухае казку, у глыбіні яго душы адбываюцца пераўтварэнні. Казка не проста настаўнік, яна добры лекар, які дапаможа перажыць гора, смутак, трывогу. У цудоўных казках нашага народа – жыццёвая мудрасць і духоўныя каштоўнасці, уласцівыя менавіта беларускім людзям. Беларускія казкі павучаюць, падказваюць, перасцерагаюць, развіваюць увагу, памяць, мысленне. Іх карысна ўводзіць у жыццё дзіцяці ў любы час. На сустрэчы з вучнямі мінскай школы №67 мы засяродзілі ўвагу менавіта на казкі пра жывёл – сапраўднае багацце беларускага фальклору, дзе кожны персанаж мае характар чалавека. Хлопчыкі і дзяўчынкі адразу зразумелі, хто добры, а хто злы і хітры. Для чытання і абмеркавання наўмысна ўзялі кароткія, з простым сюжэтам, невялікай колькасцю персанажаў, дзе выразна супрацьпастаўляюцца дабро і зло. Чытанне трох казак суправаджалася тэатральнымі элементамі і гульнёй з цацкамі. Казачная віктарына праверыла памяць школьнікаў. Падарункі атрымалі самыя ўважлівыя. Казка – адзін з тых колераў вясёлкі, які робіць дзіцячы свет больш цёплым і сардэчным. Чытайце беларускія народныя казкі! Са святам роднай мовы!

3 015 гл19 лютага ў3 030 рамках Тыдня роднай мовы ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя  М.Астроўскага прайшла прэзентацыя новай кнігі “Радка жывога пілігрымы…” паэта, перакладчыка Іны Мікалаеўны Фраловай. У кнізе змешчаны пераклады як сучасных майстроў высокага мастацкага слова, так і класікаў. На сустрэчы прысутнічала шмат знакамітых гасцей. Казімір Камейша, Вольга Сакалова і Лідзія Шагойка выказалі словы шчырай падзякі Іне Мікалаеўне за цудоўныя пераклады. Пажадалі творчых поспехаў і выхаду новых кніг. На працягу ўсёй сустрэчы гучалі вершы паэтаў свету ў перакладзе таленавітай паэтэсы. Бард Андрэй Зыгмантовіч, які выконваў песні “Белыя берагі”, “Штрафная рота”, і танцавальны калектыў “Dance top” пад кіраўніцтвам Ліліі Лучко кранулі сэрцы ўсіх прысутных і вельмі ўпрыгожылі нашу паэтычную гадзіну. Са святам роднай мовы!