header image
 

Все записи в Февраль 19th, 2019

3FYL2g_xkOoТыдзеньk9qsfO-7It4 беларускай мовы пачаўся ў дзіцячай бібліятэцы N10 ўрачыста — з канцэрта-інтэрактыву «Мой родны кут, або Спяваем па-беларуску». Праніклівыя спевы салісткі Тэатра Оперы і балета Беларусі Дыяны Хрышчановіч нікога не пакінулі раўнадушным. Васьмікласнікі з задавальненнем спявалі разам з ёй «Спадчыну» і «Купалінку». А тэатралізаваная імпрэза на песню «Касіў Ясь канюшыну», у якім прынялі ўдзел самі хлопцы і дзяўчаты, выклікала буру пазітыўных эмоцый. Напрыканцы канцэрту Дыяна сказала: «Беларуская літаратура і музыка атачалі мяне з самога дзяцінства. Лета я праводзіла на дачы ля Вязынкі — радзімы Янкі Купалы. Там было так добра і прыгожа! Гэтыя месцы натхнілі мяне на творчасць. Я палюбіла чытаць і гаварыць па-беларуску. Беражыце, шануйце і паважайце сваю родную мову!»

сайт6Кнігі, асаблівасайт4 сучаснае фэнтэзі, — гэта не толькі пра тое, як і што варта чытаць. Гэта яшчэ пра тое, як гуляцца з тэкстам. Вось на апошняй сустрэчы мы паспрабавалі зладзіць квэст-настолку па матывах «Часодеев» Наталлі Шчэрбы. Удзельнікам давялося не толькі напружваць памяць, але і дэманстраваць рыхтоўнасць працаваць у камандзе ды добрую фізічную форму! А вы кажаце, кніжкі — гэта сум і самота! Завітвайце да на нас!

3 073 блогЗ 18 па 243 090 блог лютага 2019 года  ў Беларусі праходзіць Тыдзень роднай мовы, у рамках  якога  18 лютага ў Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя М.Астроўскага быў запрошаны гісторык, пісьменнік, адзін з родапачынальнікаў руху ваенна-гістарычнай рэканструкцыі Юрый Усціновіч. На цудоўнай роднай беларускай мове наш госць расказаў пра гісторыю станаўлення гістарычнага прыкладнога руху на тэррыторыі сучаснай Беларусі. Вучні 6 “А” і 7 “А” класаў 160-й мінскай школы і 6 “В” класа 146-й гімназіі з вялікай цікавасцю слухалі пра ўзбраенне ваяроў земляў Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV — пачатку XVI ст. Нашы чытачы мелі магчымасць убачыць сабраную ім калекцыю даспехаў і халоднай зброі на рыцара ВКЛ розных часовых эпох. Дзеці вельмі зацікавіліся адзеннем і зброяй рыцараў, задавалі шмат пытанняў. Таксама наш госць падрыхтаваў невялікую віктарыну па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вельмі прыемна адзначыць, што вучні таксама па-беларуску правільна адказвалі на прапанаваныя пытанні. Чатыром самым актыўным падлеткам Юрый прапанаваў паўдзельнічаць у шляхецкай забаўцы з шабляй. Вялікі дзякуй Юрыю Усціновічу за незвычайную сустрэчу, якая выклікала жывы інтарэс не толькі ў дзяцей, але і настаўнікаў! З надыходзячым святам роднай мовы!