header image
 

Все записи в Февраль 12th, 2019

5 12 лютага ў5 075 Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы чытачам было прапанавана прыняць удзел у новай экспрэс-віктарыне з цыкла “Нашае, роднае, любае…” пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Віцебшчыну”. Нашы маленькія чытачы і іх бацькі выцягвалі са скрыначкі па дзве паперкі з пытаннямі, якія былі прысвечаны гістарычным падзеям і сучаснаму жыццю Віцебскай вобласці. З вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне і самі бібліятэкары. Па салодкай цукерцы атрымалі ўсе, хто правільна адказваў на пытанні. Супрацоўніца бібліятэкі, якая праводзіла апытанне, запрасіла чытачоў і надалей прымаць удзел у падобных віктарынах, бо хай гэта гучыць знаёма і паўторана было не раз, але ж ісціна не меншае ад яе паўтарэння: любоў да роднай зямлі, да свайго краю немагчыма без ведання яго гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі. Запрашаем чытачоў 19 сакавіка прыняць удзел у наступнай экспрэс-віктарыне пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Гомельшчыну”.

0100У нашай0900 сённяшняй праграме былі прадстаўлены спектаклі на роднай мове: «Казачныя прыгоды двух братоў» па кнізе Наталлі Ігнаценкі і казка «Ліса-калядоўшчыца» М.Чарняўскага. Бонусам і нечаканым сюрпрызам для тых, хто чытае сям’ёй у бібліятэцы Віткі, стаў музычны спектакль «Аб чым спяваюць дэльфіны» па кнізе Вольгі Арыставай, які нязменна выклікае цікавасць і жывы водгук. Заўважана, што пасля прагляду гэтага мюзікла ў бібліятэцы ўзрастае попыт на кнігі пра дэльфінаў і піратаў, часцей пытаюцца казку «Русалачка». Нас гэта радуе, бо наша праца дае свае вынікі.

 

IMG_20190211_134521“ЖылоP_20190211_132439 некалі адно дзіўнае стварэнне на імя Меша. Пасяліўся гэты Меша сярод людзей, у драўлянай хаце за печкай…” – так пачынаецца казка Надзеі Ясмінска пра Мешу.  А чаму ж Меша не мае хаты, даведаліся дзеці СШ №73  на сустрэчы з пісьменніцай у дзіцячай бібліятэцы №2. Надзея   не толькі сама  распавядала казку, дзеці таксама былі актыўнымі ўдзельнікамі дзеянняў.  Да новых сустрэч!

биб 002Прыгожабиб 004 і па-дамашняму ўтульна ў чытальнай зале. Арганізаваныя да свята выставы “Хочаш быць крэатыўным- чытай”, “Бачу Беларусь такой”, прыўрочаныя да гэтай падзеі, вабяць вока ўсіх, хто сюды заглядае.  І ў трэці дзень Міжнароднага кірмаша ў бібліятэцы В.Віткі вельмі мнагалюдна. З самага ранку тут чарговая музычна-тэатральная прэзентацыя для самых маленькіх- кнізе А.Арыставай “Аб чым спяваюць дэльфіны”. Затаіўшы дыханне, маленькія наведвальнікі перажываюць падзеі разам з героямі кнігі.  На змену музычнай казкі ў бібліятэцы з’яўляецца  Снежны чалавек з кніг Э.Сусы “Снежны чалавек” і “Снежны чалавек ў Мінску”.Тэатралізаваныя прадстаўленні выклікаюць сапраўднае здзіўленне чытачоў- вучняў сярэдняй школы №80. Уважліва сочаць яны за прыгодамі Уна і Макса, разам з імі перажываюць страх пры з’яўленні Снежнага чалавека, вераць, што ён-істота добрая, якая выклікае давер, спагаду, калі трапляе ў Мінск, на бераг Свіслачы.  Тэатральныя дэкарацыі змяняюцца, калі пачынаецца тэатральнае прадстаўленне па кнігах Т.Сівец “Брык І Шуся шукаюць лета”, “Дэтэктыўнае агенцтва “Брык і Шуся””. Чытачы 3-іх класаў сярэдняй школы №105 знаёмяцца з незвычайнымі істотамі, якія жывуць у парку, радуюцца лету і сумуюць, калі прыходзіць восень. А яшчэ мараць пра прыгоды. І іх мара збываецца! Дэтэктыўнае агенцтва пачынае сваю работу!