header image
 

Все записи в Январь 11th, 2019

IMAG069910 студзеня ўIMG_20190110_164704 Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы чытачам было прапанавана прыняць удзел у экспрэс-віктарыне з новага цыкла “Нашае, роднае, любае…” пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Міншчыну”. На працягу дня хлопчыкі, дзяўчынкі і іх бацькі выцягвалі са скрыначкі па дзве паперкі (некаторыя і болей) з пытаннямі, якія былі прысвечаны гісторыі і сучаснасці нашай любай сталіцы і Мінскай вобласці. Апытанне чытачоў паказала, што ў бібліятэку ходзяць адукаваныя людзі, якія добра ведаюць гістарычныя даты, назвы старажытных гарадоў, імёны гістарычных дзеячоў, цудоўна арыентуюцца ў сучасным Мінску і ўмеюць разважаць. У віктарыне прынялі ўдзел і некаторыя супрацоўнікі бібліятэкі. Усе, хто правільна адказваў на пытанні, атрымліваў салодкі падарунак. Чытачы шчыра дзякавалі за магчымасць паказаць свае веды. Віктарына праводзілася па-беларуску, таму вельмі прыемна было цэлы дзень у бібліятэцы чуць родную мову і ад супрацоўнікаў, і ад чытачоў. Запрашаем чытачоў 12 лютага прыняць удзел у экспрэс-віктарыне “Усё, што вы хацелі ведаць пра Віцебшчыну”.