header image
 

Все записи в Ноябрь 8th, 2018

45501831_2164851493756226_5369807742569545728_nКалі2 ў дзіцячую бібліятэку №10 прыходзіць пісьменнік на сустрэчу з дзецьмі — гэта заўсёды свята. А калі гэты пісьменнік яшчэ і бард, які выконвае свае песні пад гітару, мовазнаўца, перакладчык, грамадскі дзеяч, дактарант Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь, то гэта ўжо сапраўдны канцэрт! Менавіта такой унікальнай асобай і з’яўляецца Серж Мінскевіч. У дзень, калі такі цікавы госць завітаў да нас,  у бібліятэцы сабралася шумная кампанія — навучэнцы гімназіі №9, СШ №66 і №121. Мы разам спявалі на беларускай мове вясёлыя песні пра кітоў, дэльфінаў, драконаў і іншых персанажаў з кніг Сержа Мінскевіча.  Пад час размовы  пісьменнік тлумачыў дзецям сэнс слоў і выразаў, ужываемых у беларускай мове. Напрыканцы сустрэчы Серж паказаў нам сваю унікальную гітару, вырабленую шмат гадоў таму назад у бразільскім горадзе Сан-Паўлу.