header image
 

Все записи в Сентябрь 5th, 2018

маз3Учора, 4 верасня,маз2 у бібліятэцы Віткі для 4-х класаў 3-й сталічнай школы у рамках тыдня беларускага пісьменства прайшла выдатная сустрэча з пісьменнікам і паэтам, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, уладальнікам медаля Ф. Скарыны, паэтам-песеннікам Уладзімірам Мазго. Паэзія яго асветлена пачуццём зацікаўленасці і любові аўтара да дзіцячага свету, да гульняў, да вучобы, да прыроды, да размоў пра мінулае і сучаснае. Дзеці пазнаёміліся з вершамі і казкамі, адгадвалі загадкі. Уражанне такое, што разам з паэтам выпраўляешся ў доўгае і цікавае падарожжа. Слухаць аўтара, дэкламацыю вершаў слынным паэтам – сапраўдная асалода. “Адкрываюць тайну Вершы:  Родны край – У свеце лепшы!” Сугучна з тэмай года малой радзімы гучалі творы У.Мазго, сугучна ёй ў казачнай атмасферы прайшоў стектакль лялечнага тэатра “Пацешка” па матывах твора нашага госця. Вясёлай ноткай прагучала вечарынка анаграм, збянтэжылі школьнікаў няпростыя паліндромы і акразагадкі. І так на працягу ўсей гадзіны, якая праляцела як адна хвіліна.