header image
 

Все записи в Май 16th, 2018

 

А свісцёлка,

Або свісшчык,

Так свісціць,

Бы вецер свішча.

А свісцёлка,

Ці свісток,

Узбадзёрыць,

Нібы ток…

яр1 Бібліятэка В. Віткі сёння нагадвае канцэртную залу. Адкуль гучыць і льецца такая прыемная мелодыя? Адказ просты: у нас, у дзіцячай бібліятэцы №6 ім.У.Віткі,яр3 у гасцях музыка, калекцыянер і гісторык Яраш Малішэўскі з жонкай пісьменніцай Аксанай Спрынчан.      Прыйшлі яны з калекцыяй беларускіх народных музычных інструментаў і правялі для нашых чытачоў-семікласнікаў  3-й сталічнай школы цікавае мерапрыемства, якое запомніцца надоўга.    
Чытаць далей