header image
 

Все записи в Май 3rd, 2018

прэмія-цёткі-300x171Журы абвясціла вынікі прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.

Лаўрэатамі Прэміі Цёткі зрабіліся Валеры Гапееў, аўтар кнігі “Мая мілая ведзьма” (у намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў”), і мастачка Лізавета Лянкевіч, якая праілюстравала кнігу «Азбука. Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна (у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне”). Цырымонія ўзнагароджання прайшла 3 траўня ў Культ. цэнтры “Корпус”.

Чытаць далей

7 1787 121“Я, гарадская  дзяўчынка, нарадзілася ў Мінску і ў дзяцінстве любіла гуляць на Кальварыйскіх могілках. Заўсёды ў мяне была прага спазнаваць сваю гісторыю”, — гаварыла на сустрэчы з дзевяцікласнікамі СШ № 67 і № 145 паэтэса, пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Людміла Рублеўская.

Сустрэча адбылася ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы 24 красавіка. Чытаць далей

Матэрыял пра «Бібліяноч-2018» у Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага на радыё (праграма для дзяцей і падлеткаў «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя», канал «Культура» Беларускага радыё).

Спампаваць