header image
 

Все записи в Февраль 8th, 2018

Литература для детей младшего школьного возраста

Бэргстрэм, Гуніла. Суперкніга пра Біла з БолаюБэргстрэм, Гуніла. Суперкніга пра Біла з Болаю: (Біл разумны, а Бола вясёлая) / Г.Бэргстрэм ; [іл. аўтара ; пер. А.Хадановіча, падрадкоўны пер. са швед. А.Башарымавай, Н.Кандрусевіч]. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 68 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; падсерыя «Каляровы ровар» ; вып. 18).

1-4 кл., 5-7 кл., 0+

Аўтарка кнігі – шведская  пісьменніца Гуніла Бэргстрэм. З 1971 года яна напісала каля 40 дзіцячых кніг, якія сама і праілюстравала. Яна пісала гісторыю Біла і Болы са сваёй уласнай сям’і: у яе двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм. Па кнігах пра Біла і Болу  знятыя анімацыйныя фільмы і зробленыя тэатральныя пастаноўкі.  А ў 2012 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу Гуніле Бэргстрэм уручылі залаты медаль “за новы падыход у напісанні і афармленні дзіцячай кнігі з бездакорным адчуваннем дзіцячага светапогляду”. Упершыню гэтая ўнікальная дзіцячая кніга пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі выйшла па-беларуску. “Суперкнігу пра Біла з Болаю” пераклалі на беларускую мову Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, а таленавіты  беларускі паэт Андрэй Хадановіч зрабіў так, каб пераклад загучаў эмацыйна і  кранальна. Аповед вядзецца ад імя Біла, брата Болы, з якім чытач разам перажывае ўсю гаму пачуццяў – і шчасце, і боль, і злосць, і замілаванне. І роздум:

“Каб не мелі мы побач нікога,

Каму трэба ад нас дапамога,

Каб ніхто хоць бы раз не прасіў аб маленечкім цудзе, —

Дык навошта існуе наш РОЗУМ

І ўвогуле – ЛЮДЗІ?!”

 (Есть во всех детских библиотеках)

Читать весь список