header image
 

Все записи в Май 16th, 2017

   WP_20170512_082Янка Купала….Геній яго вельмі шматгранны, але асноўны дар – паэзія. Літаратурны шлях нашага WP_20170512_034народнага песняра пачынаўся з вершаў, з паэтычных твораў. Паэзіі ён застаўся верным назаўсёды.

    У дзіцячай бібліятэцы №2 працягваюцца святкаванні з нагоды юбілеяў нашых вядомых класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сёння да нас у госці завітаў прадстаўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея  Янкі Купалы – Кацярына Эдуардаўна. Яна распавяла школьнікам 4 класа пра дзіцячыя і юнацкія гады Янкі Купалы. У час віртуальнага падарожжа былі паказаны родныя мясціны паэта, фотаздымкі яго бацькоў. Гучала цудоўная беларуская мова, дзеці разгадвалі загадкі. А напрыканцы разгадалі  крыжаванку.

     Дзіцячая бібліятэка №2 выражае шчырую падзяку Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы і Кацярыне Эдуардаўне за цікавае  віртуальнае падарожжа па купалаўскіх мясцінах.

УСІМ! УСІМ! УСІМ!

в1Сёння ў нас свята!

Хто любоў да кнігі мае

Нас ніколі не мінае.

Мы гасцям заўсёды рады.

Шчыра ўсіх мы вас вітаем!

15 мая у  бібліятэцы № 6, якая носіць імя вядомага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі, адбылася першая сустрэча штогадовага цыкла «Віткаўскіх чытанняў». Мерапрыемства прайшло для чытачоў 4 класаў, якія на імправізаваным чоўне адправіліся ў займальны свет кніг. Дзеці пачулі цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, прасачылі асноўныя вехі яго творчага шляху. Увазе юных гледачоў быў прапанаваны спектакль лялечнага тэатра «Пацешка» па матывах казкі В. Віткі «Ваверчына гора» і «Доктар Нос». Затым школьнікі пабывалі на экскурсіі ў філіяле музея часопіса «Вясёлка», які карыстаецца нязменным поспехам і славай у нашым раёне. Бо Васіль Вітка быў самым першым галоўным рэдактарам і заснавальнікам гэтага цудоўнага часопіса для дзяцей.

БезымянныйПаважаныя чытачы!

З 15 па 19 мая у бібліятэцы імя В.Віткі будуць праводзіцца

Віткаўскія чытанні!

У праграме – цікавыя сустрэчы, тэатралізаваныя спектаклі, конкурсы, віктарыны, экскурсіі па музеі.

Чакаем гасцей са Слуцка – радзімы В.Віткі.

Знайдзіце час! Не пашкадуеце!

Праграма Віткаўскіх чытанняў:

  1. “На чоўне сабраўся ў бязмежную даль…” – урачыстае адкрыццё чытанняў.
  2. “У дзядулі Васіля – вельмі чулая душа” – літаратурны экскурс па творчасці В. Віткі.
  3. “Сонечны казачнік” – тэатралізаванае прадстаўленне па творчасці В. Віткі з удзелам чытачоў са Слуцкай раённай дзіцячай бібліятэкі і Т.С.Тарасавай.
  4. “Чытаем Васіля Вітку…” – конкурс на лепшага чытальніка вершаў аўтара.
  5. “Вясёлка раскрывае таямніцы” – дні адчыненых дзвярэй у філіяле музея часопіса “Вясёлка”.